Беларуская Служба

Літоўская мытня не прапусціла запчасткі да самазвалаў БелАЗ, якія везлі ў Боснію і Герцагавіну

30.11.2021 18:40
У сувязі з санкцыямі ЕС было прынятае рашэнне аб вяртанні грузу ў Беларусь.
.
.Фото: lrmuitine.lt

Літоўская мытня не прапусціла праз пункт пропуску «Мядзінінкай» запчасткі для самазвалаў БелАЗ, якія транспартаваліся ў Боснію і Герцагавіну. У сувязі з санкцыямі ЕС было прынятае рашэнне аб вяртанні грузу ў Беларусь, паведамляе прэс-служба гэтага ведамства.

Літоўскія мытнікі вярнулі ў Беларусь запчасткі, вага якіх складае амаль 15 тон, вырабленыя на заводзе БелАЗ. Груз везлі ў Боснію і Герцагавіну.

Рашэнне аб вяртанні аўтазапчастак было прынята ў сувязі з санкцыямі ЕС.

Груз праверылі ў пункце пропуску «Мядзінінкай». Кошт запчастак складае больш за 214 тысяч долараў.

Дарэчы, у пачатку верасня гэтага года літоўская мытня не прапусціла запчасткі для самазвалаў БелАЗ у Чылі. Іх павінны былі адправіць спажыўцу праз Клайпедскі порт.

Нагадаем, БелАЗ быў уключаны ў чацвёрты пакет санкцый Еўрасаюза, уведзены пасля пасадкі самалёта Ryanair у Мінску.

ав

Пад новыя санкцыі трапяць 17 чыноўнікаў і 11 арганізацый

30.11.2021 12:41
Заўтра будзе абвешчаны пяты санкцыйны спіс Еўрасаюзу