Беларуская Служба

Girls Power Belarus заклікаюць не глядзець «пакаяльныя відэа»

15.12.2021 16:38
Аўтаркі допісу ў ТК просяць таксама не рэпосціць, не дзяліцца і не пакідаць каментароў.
.
.ТК Баста

Girls Power Belarus тлумачаць, што рэжым трымаецца на страху і запалохванні, для гэтага і выкарыстоўвае незалежныя СМІ і сацсеткі.

«Рэжым кропкавымі рэпрэсіямі стварае карцінкі страху, а грамадства само гэтыя карцінкі распаўсюджвае, само ўдзельнічае ва ўласным запалохванні».

Таму правільная рэакцыя – не надаваць увагі і не павялічваць страх і безнадзейнасць.

Girls Power Belarus заклікае такім чынам праявіць павагу да палітвязняў.

Згаданы ТК нагадвае, што Беларуская пісьменніца Ганна Севярынец пісала, што ў часы калектыўнай траўмы ў нацыі выпрацоўваюцца калектыўныя інструменты рэакцыі на цяжкія абставіны і іх мы перададзім у спадчыну дзецям.

Паводле Севярынец, беларусам ад продкаў дасталіся такія ментальная праграмы:

- мая хата з краю;

- не будзі ліха, пакуль яно ціха;

- не высоўвайся;

- жыць як набяжыць;

- ты начальнік, я дурань;

- а можа так i трэба;

- махні рукой, запі халоднай вадой;

«Кажуць, каб нешта атрымаць, трэба нешта аддаць, нечым ахвяраваць. Давайце для перамогі над нелегітымным рэжымам аддамо, ахвяруем яму ад шчырага сэрца, наш страх», – заклікаюць Girls Power Belarus.

яс