Стала вядома пра яшчэ аднаго беларуса, які чакае экстрадыцыі з Расiі за ўдзел у пратэстах 2020 года. 25-гадовы Дзмітрый Падлобнікаў выходзіў на акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у Жлобіне, паведамляе «Свабода».
Дзмітрыя Падлобнікава затрымалі 9 жніўня 2020 года, пратрымалі тры дні ў Петрыкаўскім РАУС і адпусцілі на волю. Пазней ён выехаў на працу ў Расію, аднак у траўні 2021 года быў затрыманы там паводле запыту рэжыму Лукашэнкі. Дзмітрый чакаў пастановы на экстрадыцыю ў СІЗА горада Каломна, нядаўна яго перавезлі ў адзін з маскоўскіх СІЗА, паведамляе «Белсат».
Ад жніўня 2020 года ў Расіі арыштавалі як мінімум два дзясяткі беларусаў у справах, звязаных з пратэстамі супраць рэжыму Лукашэнкі. Некаторых ужо выслалі на радзіму, іншых чакае экстрадыцыя ці дэпартацыя.
аз