25 снежня па шматлікіх просьбах гледачоў вольныя купалаўцы пакажуць свой культавы спекталь «Radziva Prudok» па аднайменнай кнізе Андруся Горвата. Кніга заснаваная на рэальных падзеях, у ёй расказваеййа пра жыццё аўтара, які ў вырашыў з’ехаць з Мінска ў палескую вёску Прудок, каб адбудаваць дзедаву хату.
Акторы зрабілі з гэтай гісторыі тэатральную пастаноўку. «Вы чакалі, а мы стараліся наблізіць гэты момант як мага хутчэй! Настройвайце вашыя сэрцайкі! Пазыўныя нашага радыё зноў у касмічным эфіры!», гаворыцца на акторскім канале.
Прэм’ера — 25 снежня ў 19:00 на ютуб-канале вольных купалаўцаў.
юл