Беларуская Служба

Суд пакараў актывіста штрафам за перапост звароту прэзідэнта Польшчы

31.12.2021 17:14
Яго прызналі вінаватым у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» і пакаралі штрафам 20 базавых велічыняў.
Ілюстрацыйны здымакфота: ilikeyellow/shutterstock

Баранавіцкі суд пакараў актывіста за перапост звароту прэзідэнта Польшчы з ТГ-каналу Дзмітрыя Балкунца.

9 снежня Чэслаў Гузоўскі, які з'яўляецца чальцом партыі левых «Справядлівы свет», даслаў відэа са зваротам Анджэя Дуды ў чат «Общее Будущее-Гражданское Общество Барановичи». Яго прызналі вінаватым у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» і пакаралі штрафам 20 базавых велічыняў.

Чэслава затрымалі ўчора, ноч ён правёў у ІЧУ, пакармілі яго толькі аднойчы – сёння раніцай (ды й то гарбатай і хлебам).

паводле Белсат