Беларуская Служба

З 1 студзеня ў Беларусі павялічыцца камуналка, даражэе электраэнергія і платы для «Белтэлекам»

01.01.2022 14:40
У 2022-м двойчы паднімуць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі.
Mińsk
Mińskpixabay.com

Першы этап – з 1-га студзеня на 1 1,1 рубля падаражэюць усе паслугі, апроч ацяплення. Аплата камуналкі за тыповую двухпакаёўку, дзе жывуць тры чалавекі, вырасце прыблізна на пяць долараў у месяц. Наступнае падаражэнне чакаецца з 1-га чэрвеня – на 3,04 рубля павысяць тарыфы на цяпло, электраэнергію, газ, які выкарыстоўваюць на ацяпленне.

З новага года павялічваюцца таксама тарыфы на электраэнергію, прыкладна на 11%. За інтэрнэт і званкі за мяжу са стацыянарнага тэлефона таксама прыйдзецца плаціць больш, «Белтэлекам» павышае стаўкі прыкладна на 5%.

яс/Наша Ніва