Беларуская Служба

У 2022 г. павялічваюцца мінімальны заробак, пенсійны ўзрост і штрафы

01.01.2022 13:57
Павышаецца і базавая велічыня, да якой прывязаныя многія абавязковыя плацяжы і штрафы.
Беларускія рубліMaryna_Shyshlo/pixabay.com/CC0

З 1-га студзеня павялічваецца мінімальны заробак – да 457 рублёў (цяпер ён складае 418,14 рубля). Таксама падымуць базавую стаўку, ад якой залежыць заробак бюджэтнікаў – да 207 рублёў (цяпер – 198 рублёў).

Павышаецца і базавая велічыня, да якой прывязаныя многія абавязковыя плацяжы і штрафы – да 32 рублёў (цяпер – 29 рублёў).

З 1-га студзеня павышаецца пенсійны ўзрост: для жанчын – 58 год, для мужчын – 63 гады. Чыноўнікі зазначаюць, што пенсійны ўзрост жанчын могуць яшчэ падняць.

яс/Наша Ніва