Беларуская Служба

Культурніцкая пляцоўка «Арт Сядзіба» паведаміла, што спыняе сваю дзейнасць пасля 10 гадоў існавання

03.01.2022 16:00
Інфармацыйна-асветніцкая арганізацыя «Арт Сядзіба» была створаная 24 снежня 2011 году ў Мінску. 
Нацыянальныя колеры Беларусіфота: Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Культурніцкая пляцоўка «Арт Сядзіба» паведаміла, што спыняе сваю дзейнасць пасля 10 гадоў існавання.

Прычынай называецца знаходжанне арганізацыі ў стадыі ліквідацыі і звязаныя з гэтым магчымыя негатыўныя наступствы для яе працаўнікоў і сяброў, паведамляе Радыё «Свабода».

Інфармацыйна-асветніцкая арганізацыя «Арт Сядзіба» была створаная 24 снежня 2011 году ў Мінску. Праз канцэрты, лекцыі і забаўляльныя імпрэзы, якія рабіла «Арт Сядзіба», да беларушчыны масава далучалася моладзь па ўсёй краіне.

У 2021 годзе ў Беларусі ліквідавалі сотні няўрадавых арганізацый. У канцы ліпеня ў спіс арганізацый, якія падлягаюць ліквідацыі, трапіла і «Арт Сядзіба».

вс