Культурніцкая пляцоўка «Арт Сядзіба» паведаміла, што спыняе сваю дзейнасць пасля 10 гадоў існавання.
Прычынай называецца знаходжанне арганізацыі ў стадыі ліквідацыі і звязаныя з гэтым магчымыя негатыўныя наступствы для яе працаўнікоў і сяброў, паведамляе Радыё «Свабода».
Інфармацыйна-асветніцкая арганізацыя «Арт Сядзіба» была створаная 24 снежня 2011 году ў Мінску. Праз канцэрты, лекцыі і забаўляльныя імпрэзы, якія рабіла «Арт Сядзіба», да беларушчыны масава далучалася моладзь па ўсёй краіне.
У 2021 годзе ў Беларусі ліквідавалі сотні няўрадавых арганізацый. У канцы ліпеня ў спіс арганізацый, якія падлягаюць ліквідацыі, трапіла і «Арт Сядзіба».
вс