У навагоднюю ноч у рэчыцкім шпіталі канстатавалі смерць 27-гадовага Дзмітрыя Усхопава. Сваякі расказалі журналістам, што Дзмітрыя затрымала міліцыя і пабіла. Следчы камітэт у сваю чаргу распаўсюдзіў заяву, што «смерць не носіць траўматычнага характару».
Паводле сястры памерлага, Дзмітрыя ў міліцыі дапытвалі і білі. Яна сцвярджае, што брат страціў прытомнасць у аддзяленні, яго там аблівалі вадой і спрабавалі рэанімаваць. Пазней даставілі ў бальніцу, дзе ён праз нейкі час памёр.
вс