Суд Ганцавіцкага раёна 27 снежня 2021 года прызнаў рэгіянальны сайт «Першы рэгіён» экстрэмісцкім, пішуць праваабаронцы «Вясны».
31 снежня доступ да сайта ў Беларусі быў заблакаваны. Сёння пракуратура паведаміла прычыны гэтага абмежавання: маўляў, на сайце была спасылка на рэсурсы, прызнаныя экстрэмісцкімі. Пра тое, што сам сайт «Першы рэгіён» прызнаны экстрэмісцкім, пракуратура не згадала.
Больш за тое, у сваім паведамленні прэс-служба пракуратуры пакінула спасылку на гэты «экстрэмісцкі» сайт.
вс