Ён стаў фігурантам крымінальнай справы аб дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 КК). Айцішніку абралі меру ўтрымання — арышт на два месяцы, паведамляе dev.by.
Пасля затрымання 9 снежня яго асудзілі на 13 сутак па арт. 19.11 ч. 2 КАаП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў). Бізнес-аналітык адбыў іх у ЦІП на Акрэсціна. Але пасля 13 сутак Насура затрымалі яшчэ на 10 сутак па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства.
Перад самым Новым годам Дзянісу выставілі абвінавачанне па ч.1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), мера стрымання — арышт на 2 месяцы.
З 31 снежня ён знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарцы.
Неўзабаве пасля затрымання Дзмітрыя Насура ў праўладных Тэлеграм-каналах з'явілася відэа, у якім айцішнік расказвае, што ў жніўні 2020 года браў удзел у пратэстах і быў падпісаны на тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі.
У Дзяніса Насура чацвёра дзяцей, з іх трое - непаўналетнія.
вх