Пра затрыманне Алега Канавалава 26-гадовага жыхара Гомельшчыны паведаміў тэлеграм-канал МУС.
Алега Канавалава абвінавацілі ў тым, што “з лета 2020 года мужчына актыўна ўдзельнічаў у пратэстным руху, здымаў і размяшчаў відэа на сваім канале, дэананіў сілавікоў”. А таксама ў тым, што ва Украіне “ён працягваў актыўна размяшчаць у адной з сацыяльных сетак інфармацыю антыдзяржаўнага толку. Прапагандаваў узброены супраціў прадстаўнікам улады і супрацоўнікам праваахоўных органаў. Цынічна выказваўся ў каментарах аб гібелі супрацоўніка КДБ”.
МУС паведаміла, што супраць Алега Канавалава распачалі крымінальную справу за распальванне сацыяльнай варожасці.
На відэа МУС бачна, што Канавалаў адмовіўся адказваць на пытанні аператыўніка і не ўдалося прымусіць яго да пакаяння. Відэа доўжылася толькі 34 секунды з чаго палову склалі кадры з затрымання, якія можна прыпісаць да любой падобнай сітуацыі.
яс/Новы час