Суд Фрунзенскага раёна Мінска 10 студзеня працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 23-гадовага гукааператара Тэатра юнага гледача, палітвязня Кірыла Салеева, паведаміла Вясна.
Мужчыну вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел ў нядзельных маршах у Мінску 27 верасня і 25 кастрычніка 2020 года.
Прадстаўнік абвінавачання Дзмітрый Хаваўка запрасіў для Салеева тры гады «хіміі». Чакаецца, што прысуд будзе вынесены заўтра, 11 студзеня.
яс