Беларуская Служба

Кіберпартызаны прызналіся ва ўзломе камп'ютарнай сеткі «Беларускай чыгункі»

26.01.2022 05:12
Кіберпартызаны выставілі ўмовы вяртання сістэмы БЧ у штатны рэжым.
«Кіберпартызаны»https://www.youtube.com/watch?v=9xI-9yK4aK0

Кіберпартызаны прызналіся ва ўзломе камп'ютарнай сеткі «Беларускай чыгункі». Гэта акцыя супраць завозу расійскіх войскаў у Беларусь.

«У рамках кіберкампаніі »Пекла« мы зашыфравалі асноўную частку сервераў, баз дадзеных і працоўных станцый БЧ з мэтай запаволіць і парушыць працу дарогі. Бекапы знішчаны», – напісалі яны ў сваім Телеграме.

Кіберпартызаны адзначаюць, што аўтаматыка і сістэмы бяспекі свядома НЕ былі закрануты кібератакай, каб пазбегнуць аварыйных сітуацый.
Кіберпартызаны выставілі ўмовы вяртання сістэмы БЧ у штатны рэжым:

1)Вызваленне 50 палітвязняў, якія найбольш маюць патрэбу ў аказанні медыцынскай дапамогі.
2)Спыненне групіроўкі войскаў РФ на тэрыторыі РБ.

яс