Амерыканскі вытворца шын Goodyear спыніў адносіны з БМЗ. Пра гэта паведамляе ў Твітары Прафесійны саюз беларусаў Вялікабрытаніі.
Goodyear Tire & Rubber Company – амерыканская міжнародная кампанія, вытворца шынаў і іншых тэхнічных вырабаў з гумы, а таксама палімераў для аўтамабільнага і прамысловага рынкаў. Заснаваная ў 1898 годзе, вырабляе шыны для легкавых і грузавых аўтамабіляў, матацыклаў, гоначных машын, самалётаў, сельскагаспадарчай і транспартнай тэхнікі.
Да гэтага ад паставак беларускага прадпрыемства з-за парушэння ім правоў рабочых адмовілася шведская кампанія Scandia Steel. Раней з БМЗ спынілі камерцыйныя адносіны Pirelli и Yokohama, паведамляе «Наша Ніва».
вс