Беларуская Служба

Крыптабіржа iExchange сыходзіць з Беларусі

28.01.2022 13:31
У камандзе праекту iExchange працавалі больш за 100 спецыялістаў.
Ілюстрацыяlucadp/shutterstock

Кампанія «Крыптатрэйд», якая запусціла ў 2019 годзе ў Беларусі крыптабіржу iExchange, ліквідуецца. Новую юрыдычную асобу і крыптабіржу ўласнікі адкрыюць у Латвіі.

Адзін з заснавальнікаў iExchange Ігар Сніжко патлумачыў dev.by: кампанія перайшла ў іншую юрысдыкцыю з прычыны санкцыяў. «Беларусь – добрая краіна для вядзення гэтага віду бізнесу. Але, на жаль, у міжнародных банкаў з прычыны санкцый узніклі пытанні пры закупцы ліквіднасці. Працаваць стала цяжка».

У камандзе праекту iExchange працавалі больш за 100 спецыялістаў (праграмісты, фінансісты, AML-мэнэджэры і інш.), у тым ліку з Беларусі. Cа жніўня 2021 году кампанія знаходзіцца ў ліквідацыі.

эж


Амерыканскі вытворца шын Goodyear спыніў адносіны з БМЗ

27.01.2022 19:35
Раней з БМЗ спынілі камерцыйныя адносіны Pirelli и Yokohama.