Дыверсійныя пашкоджанні тэхнікі на Беларускай чыгунцы прымушаюць цягнікі, якія перавозяць узбраенні праз Беларусь для нападу на Украіну, спыняцца на вакзалах ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў. Вядома, што было заблакавана як мінімум сем участкаў чыгункі, што перашкодзіла расіянам перавозіць свае танкі ды іншае ўзбраенне.
«Першымі ў чыгуначную бітву ўключыліся беларускія кіберпартызаны: яны проста заблакавалі аўтаматычную сістэму кіравання чыгункай, а ўсе аперацыі – ад кіравання цягнікамі да продажу электронных білетаў – перайшлі на ручное [кіраванне]. Потым іх палявыя калегі перайшлі на ручны рэжым, пачалі адключаць шафы кіравання на чыгуначных лініях, проста спальваючы іх».
Аляксандар Азараў, прадстаўнік ByPol, падкрэслівае, што рамонт – працэс доўгі і затратны, бо адна такая шафа каштуе каля 50 тысяч долараў, а ўсе запчасткі імпартуюцца і цяпер ёсць праблемы з іх пастаўкамі праз санкцыі.
«Кур’ер Любельскі» сцвярджае, што чыгуначную вайну ў Беларусі вядуць некалькі не звязаных паміж сабой груповак, у тым ліку ByPol.
Гэтыя ініцыятывы імкнецца вылічыць КДБ, спецслужбы, зыходзячы з палажэнняў аб тэрарызме, дзяржаўнай здрадзе і шпіянажы, затрымліваюць чыгуначнікаў.Было апублікавана 40 прозвішчаў затрыманых.
Прадстаўнік ініцыятывы «Працоўны рух» Аляксандр Сакалоў мяркуе, што затрыманых можа быць больш. Каля важных участкаў чыгуначных ліній зʼявіліся ваенныя патрулі.
А прэзідэнт праўлення Украінскай чыгункі Аляксандар Камышын заявіў, што «дзякуючы сумленным беларускім працаўнікам чыгуначныя зносіны паміж Украінай і Беларуссю цалкам спыненыя», – чытаем у «Курʼеры Любельскім».
IAR / вх