Беларуская Служба

Вячаслаў Сіўчык: У Беларусі значна больш палітвязняў, чым кажуць праваабаронцы

18.06.2022 13:04
"Прынятыя крытэрыі дазваляюць гэтай бандзе, якая кіруе ў Беларусі, рэзка памяншаць колькасць палітвязняў".
T.    .
Tурма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі значна больш палітвязняў, чым тая лічба, якую прэзентуюць праваабарончыя арганізацыі. Аб гэтым заявіў вядомы грамадскі і палітычны дзеяч Вячаслаў Сіўчык падчас сваёй лекцыі, прысвечанай падзеям пасля 9 жніўня 2020 года ў Беларусі, якая адбылася ў Беларускім доме ў Варшаве.

Няма ніводнага дня, калі ў краіне не арыштоўваюць асоб, незадаволеных уладай Лукашэнкі. У краіне цалкам зачышчаная грамадзянская супольнасць, разгромленыя арганізацыі трэцяга сектару, закрытыя нават беларускія таварыствы, якія дзейнічалі яшчэ ў савецкія часы. На думку Сіўчыка, колькасць палітычных зняволеных значна большая, чым тыя 1224 асобы, прызнаныя праваабаронцамі.

- Прынятыя крытэрыі дазваляюць гэтай бандзе, якая кіруе ў Беларусі, рэзка памяншаць колькасць палітвязняў. Акрамя таго, хто прыдумаў, што сем’і самі могуць вызначаць, хто палітвязень, а хто – не.

Паводле афіцыйных дадзеных, у Беларусі ёсць каля пяці тысяч заведзеных палітычных крымінальных справаў. І гэтая лічба лепш адлюстроўвае сапраўдную колькасць палітзняволеных.

нг