Беларуская Служба

Кіберпартызаны злілі персанальныя звесткі 477 «стукачоў»

29.06.2022 11:21
Паводле апублікаваных звестак, каля 75% «супрацоўнікаў» установы маюць судзімасці, а значная частка нават не мае афіцыйнай рэгістрацыі.
«Мапа катаў» Крыніца: blackmap.org

Беларускя кіберпартызаны апублікавалі чарговы масіў інфармацыі аб «стукачах» у Беларусі. Гэтым разам супольна з «Чорнай мапай» яны апублікавалі персанальныя звесткі 477 чалавек, якія працавалі ў арганізацыі МУС «ЛАРИСКОР». Дадзеныя дасяжныя на сайце «Чорнай мапы Беларусі», паведамляе belsat.eu.


Кіберпартызаны сцвярджаюць, што арганізацыя «ЛАРИСКОР», якая мае юрыдычную адрасу ў Мінску на вуліцы Малая, д. 1, ком. 17а з’яўлялася прыкрыццём для вядзення аператыўна-вышуковай дзейнасці ў дачыненні да патрыятычных грамадзянаў краіны.

Таксама, паводле апублікаваных звестак, каля 75% «супрацоўнікаў» установы маюць судзімасці, а значная частка нават не мае афіцыйнай рэгістрацыі.

Кіберпартызаны мяркуюць, што апошнія асобы выкарыстоўваліся для стварэння «агентуры»: іх закідвалі ў турэмныя камеры для збору інфармацыі альбо для маральнага ці фізічнага ціску.

эж

Дапоўнена база даносчыкаў «Чорная мапа Беларусі»

19.12.2021 11:11
Зараз на «Мапу даносчыкаў» нанесена 8777 чалвек.

Кіберпартызаны прызналіся ва ўзломе камп'ютарнай сеткі «Беларускай чыгункі»

26.01.2022 05:12
Кіберпартызаны выставілі ўмовы вяртання сістэмы БЧ у штатны рэжым.

У Беларусі затрымалі ўдзельнікі рэйкавай вайны

04.03.2022 17:41
Кіберпартызаны разам з абʼяднаннем ByPol, ладзяць акцыі сабатажу і дыверсіі на БЧ з мэтай запавольвання перакідкі расійскіх акупацыйных войскаў.

Беларускія дыверсанты перашкаджаюць руху цягнікоў з расійскай вайсковай тэхнікай

05.04.2022 16:31
Рэгіянальны штодзённік «Кур'ер Любельскі» (Kurier Lubelski) паведамляе, што з пачатку вайны на Беларускай чыгунцы было не менш за 10 паспяховых аперацый.