Беларуская Служба

СК: Рэйкавым партызанам пагражае смяротная кара

29.06.2022 12:35
Юрыст Вясны тлумачыць, чаму гэта не так.
 ,
Дзмітры Равіч, Дзяніс Дзікун і Алег Малчанаўфота: Вясна

Траім затрыманым рэйкавым партызанам, якія падазраюцца ў тым, што ноччу з 28 лютага на 1 сакавіка яны падпалілі рэлейную шафу на чыгунцы, што перашкодзіла перавозу расійскай вайсковай тэхнікі, можа пагражаць нават смяротнае пакаранне.

СК закончыў следства і перадаў справу палітвязняў у пракуратуру. Дзмітрыя Равіча, Дзяніса Дзікуна і Алега Малчанава абвінавачваюць у акце тэрарызму, здрадзе дзяржаве, удзел у эстрэміцкім фармаванні, наўмысным пашкоджанні шляхоў зносін.

Следчы камітэт сёння адзначыў, што палітвязням можа пагражаць смяротнае пакаранне. Але юрыст Павел Сапелка тлумачыць, чаму гэта не так:

«Сапраўды, апошнімі зменамі ў Крымінальны кодэкс дэпутаты Нацыянальнага сходу істотна пашырылі магчымасці прымянення смяротнага пакарання. Аднак Следчы камітэт спяшаецца – магчымасць расстрэльваць за антываенныя «партызанскія» замахі на чыгуначную інфраструктуру, якімі людзі спрабавалі прадухіліць перакідку расійскай вайсковай тэхнікі і ўзбраенняў ва Украіну, якая стала ахвярай агрэсіі, з'явіцца толькі ў дачыненні да дзеянняў, учыненых пасля 29 траўня 2022 года – дня ўступлення ў сілу адпаведных паправак. А бесперапынная крыважэрная рыторыка ўладных рэсурсаў падказвае, што гэтай магчымасці сілавыя ведамствы чакаюць з нецярпеннем».

ав/Вясна

Кіберпартызаны злілі персанальныя звесткі 477 «стукачоў»

29.06.2022 11:21
Паводле апублікаваных звестак, каля 75% «супрацоўнікаў» установы маюць судзімасці, а значная частка нават не мае афіцыйнай рэгістрацыі.