«Новы Час» паразмаўляў з дачкой Гундара, Інгай.
Уладзімір адмовіўся даваць на прасвечванне рэнтгенам вопратку. У выніку яго прывялі ў бялізне, а рукі рукі былі прышпіленыя кайданкамі да кратаў у расцяжцы. Зняволены шмат крычаў і вельмі моцна абураўся.
Гундар заспяваў песню, пасля чаго суддзя выдаліць яго з залы пасяджэння. Уладзімір Гундар сказаў, што абвяшчае сухую галоўку, і калі да яго будуць прынятыя нейкія гвалтоўныя меры, ускрыецца.
Уладзіміра Гундара, 62-гадовага баранавіцкага актывіста і краязнаўцу, супрацоўнікі КДБ затрымалі паўтара гады таму. Уладзімір Гундар – інвалід 2-й групы, некалькі гадоў таму перанёс складаную аперацыю. Яму ампутавалі нагу, акрамя таго, ён мае гіпертанію і судзіннае захворванне. Актывіст ужо шмат гадоў носіць пратэз, але той падчас затрымання сілавікі прымусілі зняць.
Сваякі палітвязня просяць дапамогі грамадзянскай супольнасці, заклікаюць не застацца абыякавымі ды біць ва ўсе званы.
ав/Новы Час