Беларуская Служба

Палітвязень Павел Вінаградаў схуднеў у турме на 36 кілаграмаў

28.08.2022 17:35
Нядаўна ў палітзняволенага блогера і актывіста выявілі сухоты.
Павел Вінаградаўфота: Наша Ніва

Палітзняволены Павел Вінаградаў схуднеў у турме на 36 кілаграмаў - паведамляе ПЦ "Вясна". 

Нядаўна ў палітзняволенага блогера і актывіста Паўла выявілі сухоты. Раней была інфармацыя, што Вінаградава пазбавілі працяглага спаткання за сон удзень.

Напрыканцы ліпеня яго перавялі ў аршанскую папраўчую калонію № 12, вядомую тым, што там утрымліваюцца і лечацца асуджаныя, хворыя на актыўную форму сухотаў. Паўла асудзілі да пяці гадоў калоніі за адзін пост у Фэйсбуку.

нг