Беларуская Служба

Аляксей Ганчарэнка адказаў беларускай пракуратуры на ўзбуджэнне следства супраць яго

28.08.2022 20:03
На думку Ганчарэнкі, Лукашэнка здрадзіў свой народ, аддаючы краіну практычна ў рукі Пуціна.
:
Фота:slonves.by

Дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Аляксей Ганчарэнка адказаў беларускай пракуратуры на ўзбуджэнне следства па крымінальнай справе супраць яго. Справа датычыць словаў нардэпа, якія ён апублікаваў пасля віншавання Лукашэнкі ўкраінскага народу на Дзень Незалежнасці – цытую «Лукашэнка будзе вісець на слупе ў наступны Дзень Незалежнасці Украіны». На думку Ганчарэнкі, Лукашэнка здрадзіў свой народ, аддаючы краіну практычна ў рукі Пуціна.

- Спрабуючы ўтрымаць уладу, Лукашэнка падарваў суверэнітэт сваёй краіны. Рэжым Лукашэнкі адкажа за ўсё, што ён здзейсніў. Шмат беларусаў змагаецца за свабоду Украіны. Гэта вайна не толькі за незалежнасць Украіны, але таксама за незалежнасць Беларусі, за тое, каб мы сталі часткай еўрапейскай сям’і. А Лукашэнка стане чорнай старонкай гісторыі Беларусі.

Дэпутат Аляксей Ганчарэнка ўзначальвае дэпутацкае аб’яднанне «За дэмакратычную Беларусь», створанае больш за два гады таму, яшчэ да спробы беларускай рэвалюцыі.

Тэлеканал Прямій/А. Ганчарэнка