Беларуская Служба

У Мінску затрымалі аніматара за словы «Стары Дзед Мароз стаміўся, таму прыйшоў час выбіраць новага»

24.11.2022 08:10
Праўладны тэлеграм-канал канал піша, што сузаснавальнік праекта «Разумны Мінск» аніматар Сяргей Саўкін «навязваў дзецям і іх бацькам палітычны падтэкст».
Ілюстрацыйны здымакфота: Shutterstock/CC7

Сяргею Саўкіну 34 гады.

Сілавікі паказалі фота ідэі навагодняй праграмы, дзе ёсць словы «Стары Дзед Мароз стаміўся, таму прыйшоў час выбіраць новага». Акрамя гэтага, на відэа ён кажа, што «ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, блакаваў рух транспарту і быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы».

«Разумны Мінск» – навукова-папулярны праект для дзяцей і іх бацькоў, які існуе з 2016 года. На занятках «Разумнага Мінска» дзяцей вучаць прыродазнаўчым навукам (там праводзяцца гурткі па хіміі і біялогіі) у гульнявой форме.

Мяркуючы па відэа са старонак у сацыяльных сетках праекта, аніякага палітычнага зместу ў іхных занятках не было.

Наша Ніва/Медыязона/яс