Беларуская Служба

ВУП Беларусі ў першым квартале ўпаў на 2,1%

18.04.2023 18:04
У студзені скарачэнне ВУП склала 5%.
ІлюстрацыяКрыніца: Польскае радыё

Паводле Белстату, валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў першым квартале 2023 году склаў 46,5 мільярда рублёў і скараціўся на 2,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году, паведамляе svaboda.org.

У студзені скарачэнне ВУП склала 5%, за два першыя месяцы году гэты паказнік у параўнанні з студзенем-лютым знізіўся на 3,6%. Прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця, зацверджаным Аляксандрам Лукашэнкам, прадугледжаны рост беларускай эканомікі ў 2023 годзе на 3,8%.

BPN прыводзіць прагноз рэйтынгавага агенцтва Fitch Ratings, паводле якога ў Беларусі «чакаецца далейшая рэцэсія» эканомікі. На думку аналітыкаў агенцтва, падзенне ВУП у 2023 годзе складзе 1,3%, у 2024-м – 0,3%. Прычына падзення – «пераарыентацыя гандлёвых патокаў і слабыя інвестыцыі з далейшай адаптацыяй бізнэсу да санкцыяў».

эж