Беларуская Служба

У Гомлі асудзілі праваслаўнага верніка, бакалаўра багаслоўя Андрэя Пуканава

19.04.2023 15:03
Суд пакараў яго пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму.
Андрэй Пуканаўspring96.org

У Гомельскім раённым судзе 18 красавіка адбыўся разгляд крымінальнай справы праваслаўнага верніка і бакалаўра багаслоўя Андрэя Пуканава. Яго абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Суд прызнаў мужчыну вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Жана Баль, паведамляе «Вясна».

Пуканава затрымалі 18 студзеня 2023 года. Сілавікі прыйшлі да яго на працу, а па месцы жыхарства быў праведзены ператрус. Да суда быў змешчаны ў СІЗА № 3 Гомля.

У праўладным публіку неўзабаве з'явілася так званае «пакаяльнае» відэа з удзелам Андрэя Пуканава. У ім ён распавядае, што быў затрыманы за допіс у «Фэйсбуку» з паклёпам на Лукашэнку.

Андрэй Пуканаў – настаўнік нямецкай мовы і бакалаўр багаслоўя, праваслаўны вернік. У Гомлі ён вядомы яшчэ як краязнаўца, сябра Беларускага геаграфічнага таварыства. У 1990-я гады Андрэй быў сябрам краязнаўчай арганізацыі «Талака», распрацоўваў аўтарскія курсы па геаграфіі для філіі Коласаўскага ліцэя ў Гомлі. Пазней займаўся грамадскай дзейнасцю, спрабаваў балатавацца ў Палату прадстаўнікоў.

аз

Дзмітрыя Семчанку перавялі ў баранавіцкае СІЗА

19.04.2023 14:05
23 сакавіка Мінскі гарадскі суд пакараў Дзмітрыя Семчанку трыма гадамі калоніі.