Беларуская Служба

Беларусы замежжа пратэстуюць супраць атаясамлівання іх з расіянамі

20.04.2023 13:53
Актывісты акцыі падпісалі адпаведны зварот і перадалі яго ў амбасаду.
:
Фота:Радыё Рацыя

У Варшаве каля амбасады Літвы прайшла акцыя-пратэст «Беларусы – не расейцы». Яе ўдзельнікі выступілі супраць прапанаваных у Літве законаў, якія датычаць беларусаў і прыраўноўвання апошніх да расіян - паведамляе Радыё Рацыя.

Актывісты акцыі падпісалі адпаведны зварот і перадалі яго ў амбасаду. Пра важнасць такой падзеі распавёў яе вядучы Ян Рудзік.

Гэта насамрэч быў бы вельмі кепскі прэцэдэнт, ну і магчыма будзе, калі гэты закон будзе прыняты. Гэта нават не тое, што прыраўноўвае ў краінах Еўразвязу беларусаў да расейцаў, гэта надалей, калі будзе ісці мова пра мір, то можа сведчыць пра тое, што Еўропа аддае Беларусь Расеі за нейкі ўзаемны мір. То бок, гэта вельмі небяспечная гульня. Таму мы павінны паказаць, што мы гэтым не задаволеныя, што мы не здадзімся так проста. Мы працягваем змагацца і будзем бараніць правы нашых людзей, дзе б яны не знаходзіліся.

«Далей мы працягнем адсочваць сітуацыю і рэагаваць на падзеі адпаведна», – дадаў Ян Рудзік.

нг