Беларуская Служба

Лукашэнку пачалі забываць нават хаўруснікі

12.05.2023 11:01
Прапаганда рэжыму не раз хвалілі сяброўства Лукашэнкі з Сі Цзіньпінам, але апошні яго нават не павіншаваў з Днём Перамогі, дарэчы, як і некаторыя лідары краін СНД.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/ALEXEY MAISHEV / SPUTNIK / Dostawca: PAP/EPA.

Сёння раніцай лукашэнкаўскія прапагандысты вырашылі нагадаць аб візіце ў Беларусь старшыні КНР Сі Цзіньпіна, які адбыўся 10-12 мая 2015 года. Прапагандысты зрабілі акцэнт, што тады Лукашэнка і Сі разам адзначылі 70-годдзе заканчэння Вялікай айчыннай вайны.

Сёлета Сі Цзіньпін не павіншаваў Лукашэнку з Днём Перамогі. На сайце яго прэс-службы ёсць спіс кіраўнікоў замежных дзяржаў, якія накіравалі віншаванні ў той дзень і беларускага ўзурпатара ў спісе няма. Нічога не сказана аб віншаванні ад Сі Цзіньпіна і ў рэпартажах/навінах дзяржаўны' кітайскіх СМІ.

На сайце МЗС Кітая таксама няма ні слова аб віншаванні Лукашэнкі з Днём Перамогі.

Сёлета Лукашэнку з Днём Перамогі павіншавалі толькі 7 + 1 (экс) кіраўнікоў краін: Пуцін, Рахмон, Бердымухамедаў, Мірзіёеў, Пашынян і Хачатуран, Аліеў, Мадура і Назарбаеў, які цяпер былы прэзідэнт Казахстана.

Крыніца: МотолькоПомоги