Беларуская Служба

Украінскія разведчыкі расказалі, чым займаюцца вагнераўцы ў Беларусі

17.08.2023 11:35
Паводле яго слоў, т. н. ПВК «Вагнер» – гэта не ідэалагічная структура. «Там галоўны інтарэс – меркантыльны», – кажа Юсаў.
Ілюстрацыя RG72, CC BY-SA 4.0, via Wikimedia Commons

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны расказала, чым займаюцца баевікі «Вагнера» і Яўген Прыгожын у Беларусі, паведамляе euroradio.

Паводле звестак ГУР, яны вярнуліся да сваіх «бізнес-праектаў», якімі займаліся да вайны ва Украіне, кажа прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Андрэй Юсаў.

Паводле яго слоў, т. н. ПВК «Вагнер» – гэта не ідэалагічная структура. «Там галоўны інтарэс – меркантыльны», – кажа Юсаў.

У сераду таксама стала вядома, што ў пачатку жніўня ў Беларусі зарэгістравалі ТАА «Група «Вагнер«». Асноўным відам дзейнасці ў дзяржрэгістры называецца аказанне "адукацыйных паслуг".

эж