Беларуская Служба

Кіберпартызаны ўзламалі сайт беларускага Чырвонага Крыжа, які адказвае за выкраданне ўкраінскіх дзяцей

06.09.2023 10:09
Нагадаем, кіраўнік беларукага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў зʼездзіў у акупаваны Расіяй Марыупаль і зʼявіўся там у адзенні з сімвалам акупантаў Z.
кіраўнік беларукага Чырвонага Крыжа Дзмітрый ШаўцоўФота: Кіберпартызаны

Кіберпартызаны публікуюць некаторыя ўнутраныя дакументы беларускага Чырвонага Крыжа. У іх гаворыцца аб увозе ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і затрачаных на іх сродках. У прыватнасці, гаворыцца, што ў снежні 2022 года ў Наваполацк прыбылі 50 дзяцей з акупаванага Лісічанска. Для іх беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) набыло спартовую форму і абутак на больш за 8 тысяч рублёў. Яшчэ ў адным дакуменце, у якім гаворыцца аб дапамозе ўкраінскім дзецям у інтэграцыі ў беларускае грамадства, БТЧК называе вайну ва Украіне «спецыяльнай ваеннай аперацыяй (СВА)», паведамляе reform.by.

Таксама атрыманы доступ да чарнавікоў дакументаў, у якіх БТЧК спрабуе растлумачыць нашыўку Z на вопратцы кіраўніка арганізацыі Дзмітрыя Шаўцова падчас яго паездкі ў акупаваныя рэгіёны Украіны сёлета ў ліпен.

У адным варыянце гаворыцца, што Шаўцоў апрануў «адмысловую форму» ў мэтах бяспекі, а знак Z не з'яўляецца вайсковым знакам адрознення і можа выкарыстоўвацца грамадзянскімі.

Нагадаем, кіраўнік беларукага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў зʼездзіў у акупаваны Расіяй Марыупаль і зʼявіўся там у адзенні з сімвалам акупантаў Z. Таксама ён заявіў, што Беларускі Чырвоны Крыж удзельнічае ў вывазе ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФЧК) выступіла з заявай у сувязі з візітам Шаўцова на Данбас і яго выказваннямі ў СМІ. Яна просіць БТЧК спыніць падобныя дзеянні і дэкларуе, што заявы Шаўцова не адлюстроўваюць пункт гледжання арганізацый Чырвонага Крыжа.

эж


Кіраўнік беларускага Чырвонага Крыжа пацьвердзіў удзел арганізацыі ў вывазе дзяцей з Украіны

19.07.2023 15:33
Падчас паездак на адпачынак у Беларусь украінскія дзеці зазнаюць уздзеянне праўладнай і прарасійскай прапаганды