Беларуская Служба

Літва чакае, што вырасце колькасць беларусаў, якія звернуцца па пашпарт замежніка ў сувязі з дэкрэтам Лукашэнкі

11.09.2023 11:09
7 верасня пачаў дзейнічаць указ Лукашэнкі, паводле якога грамадзяне Беларусі, якія жывуць у іншых краінах, не могуць атрымліваць новыя пашпарты ў дыппрадстаўніцтвах і консульскіх установах краіны.
Сцяг Літвыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пасля спынення выдачы пашпартоў у пасольствах і консульствах лукашэнкаўскай Беларусі грамадзяне краіны, якія ўцяклі ад дыктатуры ў Літву, змогуць звяртацца ў Дэпартамент міграцыі па выдачу пашпарта замежніка. Дырэктар Дэпартамента міграцыі Літвы Эвеліна Гружынскайтэ прагназуе, што колькасць беларусаў, якія захочуць атрымаць пашпарт замежніка, значна павялічыцца. Пра гэта паведамляе партал паведамляе Delfi.

Паводле Гружынскайтэ, калі раней Літва выдавала некалькі дзясяткаў пашпартоў замежніка ў год, то цяпер іх колькасць можа значна павялічыцца. Дырэктар прагназуе, што гаворка можа ісці пра некалькі тысяч беларусаў.

Эвеліна Гружынскайтэ зазначае, што пашпарт замежніка можа быць выдадзены толькі тым беларусам, якія жывуць у Літве і не могуць вярнуцца ў Беларусь па гуманітарных ці палітычных прычынах. Таму, паводле яе слоў, Дэпартаменту міграцыі перад выдачай дакументаў неабходна будзе правесці «дадатковыя ацэнкі».

7 верасня пачаў дзейнічаць указ Лукашэнкі, паводле якога грамадзяне Беларусі, якія жывуць у іншых краінах, не могуць атрымліваць новыя пашпарты ў дыппрадстаўніцтвах і консульскіх установах краіны. Для гэтага ім трэба ехаць у Беларусь, а гэта звязана з рызыкай затрымання.

вс