Беларуская Служба

Журналіста Сяргея Гадзіевіча, затрыманага пры вяртанні з Польшчы, арыштавалі на 15 сутак за рэпост

21.09.2023 14:01
Сяргей Гардзіевіч нядаўна выйшаў на волю, ён правёў 1,5 гада ў калоніі за паведамленні ў вайберы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Журналіста Сяргея Гардзіевіча, затрыманага пры вяртанні з Польшчы, арыштавалі на 15 сутак па артыкуле аб распаўсюджванні экстрэмісткі матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП), распавёў «Медыязоне» знаёмы журналіста.

Сяргей Гардзіевіч быў затрыманы ў чацвер 14 верасня на мяжы Беларусі і Польшчы. Ноч ён правёў у ізалятары, пасля чаго яго адправілі ў Драгічын, дзе і адбыўся суд. Судзілі журналіста за рэпост 2020 году ў сацыяльных сетках.

Сяргей Гардзіевіч нядаўна выйшаў на волю, ён правёў 1,5 гада ў калоніі за паведамленні ў вайберы. Яго абвінавацілі ў паклёпе (188 КК), абразе Аляксандра Лукашэнкі (частка 1 артыкула 368 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК).

аз

У Гомелі асудзілі танцорку і прадпрымальніцу Вікторыю Гаўрыліну

20.09.2023 15:01
Яе абвінавацілі ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і незаконных дзеяннях у дачыненні да персанальных звестак.

У Гомелі паводле крымінальнага артыкула затрымалі вядомую актывістку

20.09.2023 17:02
Святлану Кароль падазраюць у паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК РБ).