Беларуская оперная спявачка і грамадская дзеяч Маргарыта Ляўчук дасць ва Украіне серыю бясплатных канцэртаў. Выступленні пройдуць у межах ініцыятывы «Культурны дэсант». «Я ўступіла ў шэрагі «Культурнага дэсанту» і еду на фронт з канцэртамі, спяваць для абаронцаў Украіны», – напісала Ляўчук у сацсетках.
Яна таксама падзякавала ўкраінскім калегам за запрашэнне і дадала, што для яе гэта – вялікі гонар.
«Культурны дэсант» – гэта аб'яднанне вядомых украінскіх артыстаў. Яны рэалізуюць разнастайныя мастацкія, псіхалагічныя і адукацыйныя праекты, якія накіраваныя на дапамогу ўкраінскім воінам. У рамках ініцыятывы прайшло ўжо больш за 2 тыс. канцэртаў на фронце, у ваенных шпіталях, частках ратавальнікаў і ў вызваленых гарадах.
вс