Беларуская Служба

ГУБАЗіК наведаў школу польскай мовы ў Мінску, затрыманы яе дырэктар Вадзім Свістуноў

21.12.2023 15:33
«Чарговая порцыя спісаў персанажаў з картамі паляка».
      .
Дзверы школы польскай мовы пасля візіту сілавікоў.Фота: Наша Ніва

Кліентам школы пагражаюць рэпрэсіямі. «Чарговая порцыя спісаў персанажаў з картамі паляка», – пішуць сілавікі ў сваім канале.

Сайт школы не працуе, сацсеткі выдаленыя. Мяркуючы па фотаздымках у праўладных тэлеграм-каналах, з дзвярэй школы таксама знялі шыльду з назвай.

Школа Polski.Pro вучыць усіх ахвотных польскай мове і мае шмат праграмаў – як для дзяцей, гэтак і для дарослых. Працуе яна з 2011-га, а сайт polskipro.by адкрыты ўвесну 2016-га.

Нязменна кіруе школай 35-гадовы Вадзім Свістуноў. Вядома, што ён захапляецца велападарожжамі. ГУБАЗіК выклаў на свае каналы фота з ім у офісе школы.

«Наша Ніва»

нг