Новы каляндар з беларускімі святамі і памятнымі датамі прапануе Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.
«Кожная дата – гэта маленькае падарожжа па культурнай спадчыне Беларусі. Каманда прадстаўніцтва ўважліва падыходзіла да выбару падзей, выбрала дні, якія натхняюць, нагадваюць пра традыцыі і яднаюць беларусаў», – пішуць стваральнікі.
Каляндар даступны тут, ён бясплатны і ім могуць карыстацца ўсе.
Пасля пераходу па спасылцы, трэба націснуць кнопку «Дадаць» ці націснуць на «+» і пацвердзіць інтэграцыю з вашым Google-календаром. Пасля новы каляндар аўтаматычна з'явіцца ў вашым Google і нагадае пра свята.
Праект «Новы беларускі каляндар» стартаваў 29 снежня і стане часткай Года беларускіх традыцый, якім Аб’яднаны Пераходны Кабінет аб’явіў 2024 год.
«Дзе б мы ні знаходзіліся, мы памятаем пра падзеі 2020 года, калі беларусы заявілі пра свой выбар і непрыманне гвалту. Шануем традыцыі, з цеплынёй успамінаем сяброў і блізкіх, клапоцімся пра меншасці. З любой кропкі свету мы разам ствараем адзіную прастору для падтрымкі культурных каштоўнасцяў і мост для сувязі з гісторыяй. Мая каманда падрыхтавала для вас простыя, але цікавыя анлайн-задачы, якія дапамогуць вам зірнуць на традыцыі па-новаму. Абнаўленні будуць зʼяўляцца кожны месяц на нашых старонках. Далучайцеся да нас у падарожжа па свеце беларускай культуры і традыцыі! Разам мы памяняем старыя сцэнарыі на новыя!», – гаворыць прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык.
ав/АПК
.