Беларуская Служба

ВУП Беларусі за 2023 год вырас на 3,9 працэнта

17.01.2024 17:14
Такі ж тэмп росту прагназуецца і ў 2024 годзе.
Беларускія рубліMaryna_Shyshlo/pixabay.com/CC0

Па выніках 2023 года валавы ўнутраны прадукт Беларусі склаў 216,1 мільярда рублёў у бягучых цэнах. У супастаўных цэнах ён павялічыўся на 3,9 працэнта, паведамляе Белстат. Індэкс-дэфлятар склаў 107,3 працэнта.

На пачатку года ВУП Беларусі зніжаўся, і эксперты Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця меркавалі, што па выніках года ён можа скараціцца на 1 працэнт.

Але ў выніку тэмпы росту ВУП сталі нават большымі, чым меркавалі ў прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця, зацверджанага ўказам Аляксандра Лукашэнкі: улады прагназавалі гадавы рост ВУП у 3,8 працэнта. Дарэчы, такі ж тэмп росту прагназуецца і ў 2024 годзе, паведамляе «Еўрарадыё».

аз