Расіяне пачалі вербаваць беларускую моладзь на навучанне ў ваенных навучальных установах. Прычына гэтага ў тым, што ў расійскай арміі заўважаецца недахоп афіцэраў малодшага звяна, паведамляе ўкраінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву.
«У выніку вялікіх страт у вайне супраць Украіны ў расійскіх акупацыйных войсках узнік значны дэфіцыт афіцэраў малодшага звяна. Расія спрабуе выправіць гэта шляхам вярбоўкі грамадзян іншых краін, у прыватнасці, беларусаў», – гаворыцца ў паведамленні.
Прадстаўнікі ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі праводзяць так званыя дні «адчыненых дзвярэй» у раённых цэнтрах Беларусі. Там яны прапануюць мясцовай моладзі вучыцца на афіцэраў у расійскіх вайсковых ВНУ.
вс