Беларуская Служба

Пасольства РФ у Мінску паведаміла пра спрашчэнне «добраахвотнага перасялення ў Расію»

20.02.2024 14:30
Уладзімір Пуцін 18 снежня падпісаў указ, які спрашчае прыём у грамадзянства РФ грамадзян Беларусі, Казахстана і Малдовы.
Беларускі пашпартфота: radyjo.net

Урад РФ спрасціў у рамках адпаведнай праграмы працэдуру «добраахвотнага перасялення ў Расію», паведаміла 19 лютага прэс-служба пасольства гэтай дзяржавы ў Мінску.

Адзначаецца, што ўрадавая пастанова падрыхтаваная для рэалізацыі ўказа прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, якім з 1 студзеня 2024 года ўведзены «інстытут рэпатрыяцыі» для «суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой», у тым ліку «ў недружалюбных краінах».

Для ўдзелу ў дзяржпраграме «суайчыннікам» «не прыйдзецца пацвярджаць валоданне рускай мовай на ўзроўні, дастатковым для зносін».

Згодна з пастановай, рашэнне тычыцца наступных «рэпатрыянтаў»: грамадзян РФ, якія пастаянна пражываюць за мяжой; раней адмовіліся ад расійскага грамадзянства; якія нарадзіліся або пастаянна пражывалі на тэрыторыі РСФСР і якія якія мелі грамадзянства СССР; грамадзян, у якіх ёсць сваякі, якія нарадзіліся або пастаянна пражывалі на тэрыторыі РСФСР альбо на тэрыторыі, якая адносілася да Расійскай імперыі ці СССР.

Пуцін 18 снежня падпісаў указ, які спрашчае прыём у грамадзянства РФ грамадзян Беларусі, Казахстана і Малдовы, нагадвае «Позірк».

У адпаведнасці з ім, дзеяздольныя грамадзяне згаданых дзяржаў, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, могуць падаць заяву аб прыёме ў грамадзянства РФ без уліку тэрміну іх пражывання ў Расіі (не менш за пяць гадоў для грамадзян іншых дзяржаў) з моманту атрымання віду на жыхарства, ведаў гісторыі і асноў заканадаўства краіны.

Грамадзянам Казахстана і Малдовы неабходна таксама прадстаўляць дакумент, які пацвярджае валоданне рускай мовай. Беларусы ад такога патрабавання вызваляліся, разам з заявай аб прыёме ў грамадзянства РФ ім патрабавалася даць толькі від на жыхарства і дакумент, які пацвярджае іх асобу.

Дадзены ўказ прыняты, па ўсёй бачнасці, у сувязі з уступленнем 26 кастрычніка ў сілу новага федэральнага закона ад 28 красавіка 2023 года №138-Ф3 «Аб грамадзянстве Расійскай Федэрацыі».

аз

Кіраўнік польскага МЗС: Зараз у Беларусі і Расіі больш палітвязняў, чым у СССР у часы Леаніда Брэжнева

20.02.2024 12:01
Учора Савет міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза прыняў ад імя ЕС заяву аб сітуацыі ў Беларусі.