Беларуская Служба

У школах ужо выкарыстоўваюць адзіны падручнік па гісторыі Беларусі і Расіі

20.02.2024 17:25
У пачатку лютага стала вядома аб стварэнні расійска-беларускай камісіі па гісторыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Hermann/pixabay.com/CC0 Public Domain

Адзіны падручнік па гісторыі Беларусі і Расіі ўжо выкарыстоўваюць у школах. Пра гэта ў эфіры СТБ заявіў рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Дзяніс Дук, паведамляе «Наша Ніва».

«Гэты падручнік рэкамендавана выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе ў школах як дадатковую літаратуру, як літаратуру для факультатыўных заняткаў, для паглыбленага вывучэння», – сказаў Дзяніс Дук.

На пытанне вядучай, ці мае такі падручнік замяніць беларускія, рэктар Магілёўскага ўніверсітэта адказаў адмоўна, але растлумачыў, як яно, на ягоную думку, мае быць:

«Мы жывём у саюзнай прасторы, у нас адзіная Саюзная дзяржава. Таму, вядома, у гісторыі было вельмі шмат вузлавых пунктаў, якія па-рознаму і ў нашай найноўшай гісторыі, і ў расійскай трактаваліся. Але сёння мы прыйшлі да разумення таго, што мы павінны выпрацаваць адзіныя падыходы. Гэта не значыць, што ўсе гісторыкі думаюць аднолькава, але мы грунтуемся на адзіных падыходах».

У пачатку лютага амбасадар Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў заявіў, што ў канцы студзеня ў Мінску былі падпісаныя дакументы аб стварэнні расійска-беларускай камісіі па гісторыі. Тады ж ён сказаў, што бакі дамовіліся аб «адзіных падручніках па гісторыі як для школ, так і для ВНУ».

аз

Маргарыта Ворыхава: Прапанаваны ўладамі новы патрыятычны факультатыў – пагроза інтэлектуальнай свабодзе моладзі

08.02.2024 13:02
Дарадчыца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву заклікала вучняў ставіць пад сумнеў матэрыялы, распрацаваныя рэжымам.