Гэта спроба рэжыму перапісаць гісторыю, маніпуляваць каштоўнасцямі і дыктаваць грамадскія нормы, такім чынам дарадчыца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава пракаментаравала планы беларускага рэжыму па ўвядзенні ў базавых школах новага патрыятычнага факультатыва «Мая Радзіма.
Інфармацыя аб гэтым змяшчаецца ў пастанове Мінадукацыі № 326, якая была апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Сярод тэмаў згаданага факультатыва – ідэалогія беларускай дзяржавы, а таксама паняцці «Радзіма», «Айчына», «сімвалы дзяржаўнасці», «дзяржаўная ўлада».
Гэтая пагроза інтэлектуальнай свабодзе нашай моладзі, лічыць Маргарыта Ворыхава:
- Гэтая ініцыятыва – пагроза інтэлектуальнай свабодзе нашай моладзі. Рэжым Лукашэнкі імкнецца выкарыстаць гэты факультатыў як сродак ідэалагічнага выхавання, выдаючы яго за ініцыятыву па развіцці грамадзянска-патрыятычных каштоўнасцяў.
Дарадчыца Святланы Ціханоўскай заклікала вучняў ставіць пад сумнеў матэрыялы, распрацаваныя рэжымам, а бацькоў і настаўнікаў – дапамагаць дзецям мысліць крытычна і фармаваць уласныя меркаванні.
Факультатыў накіраваны для вучняў 5-7-х класаў базавай школы. Ён разлічаны на 105 гадзін, па 35 у кожным класе. Урокі павінны мець выгляд гульняў, прэзентацый, падрыхтоўкі праектаў. Школьнікам таксама прапануюць удзельнічаць у экскурсіях, круглых сталах, абмеркаваннях i канферэнцыях.
аз