Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўрасаюз зацвердзіў 13-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі

21.02.2024 12:23
Афіцыйнай публікацыі дакумента яшчэ не было.
Афіцыйныя сцягі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусьфота: БелТА

Еўрапейскі Саюз зацвердзіў 13-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі за вайну ва Украіне, паведамляе інфармагенцтва Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы. Афіцыйнай публікацыі дакумента яшчэ не было.

Раней інфармавалася, што ў новы пакет увойдуць амаль 200 юрыдычных і фізічных асоб, але ніякіх новых сектаральных санкцый не будзе, піша «Еўрарадыё».

Паводле неафіцыйнай інфармацыі Радыё «Свабода», трапяць пад санкцыі і прадстаўнікі Беларусі. Гаворка ідзе пра шэсць беларускіх грамадзян і тры абаронныя прадпрыемствы.

вс