Прадстаўнікі пасольства Германіі і іншых краін прыбылі да будынку Мінскага гарадскога суда, дзе пачаўся працэс над палітвязнем Уладзіславам Беладзедам.
Такім чынам дыпламаты хацелі прадэманстраваць салідарнасць з палітвязнем, паведамляе Пасольства Германіі ў Мінску. Дыпмісія падкрэсліла, што федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.
Уладзіслаў Беладзед абвінавачваецца па шэрагу артыкулаў, сярод якіх – распальванне варожасці і абраза «прэзідэнта». Яго затрымалі летам мінулага года па адміністрацыйнай справе, але пазней распачалі крымінальную вытворчасць.
вс