Да Дня роднай мовы Нацыянальны статыстычны камітэт правёў апытанне. З яго вынікае, што 54,1% актуальнага насельніцтва Беларусі лічаць беларускую мову роднай.
Так, беларускую мову на захадзе краіны ўспрымаюць як родную больш грамадзян, чым на ўсходзе Беларусі. Найлепшыя паказчыкі – у Брэсцкай вобласці – 77% апытаных. У Мінскай і Гродзенскай адпаведна – 59,5% і 54,5%.
У Гомельскай вобласці беларускую мову назвалі роднай 47%, у Магілёўскай – 46,1%, у Віцебскай – 45,3% рэспандэнтаў.
Найбольшую ўдзельную вагу насельніцтва, што лічыць беларускую мову роднай, складаюць людзі, старэйшыя за 70 гадоў – 13,4%. Ва ўзроставай групе ад 30 да 34 гадоў – гэта 9,6%, ад 60 да 64 гадоў – 9,4%.
Сярод грамадзян Беларусі, якія паводле свайго самавызначэння ідэнтыфікуюць сябе беларусамі, роднай мовай беларускую назвалі 61,2%.
вс