Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнкаўскае МЗС жорстка пагражае Літве

22.02.2024 14:43
Лукашыстаў раззлавала рашэнне літоўскага ўраду аб закрыцці 2 пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.
Аўдыё

Лукашэнкаўскае МЗС заявіла, што рашэнне літоўскіх уладаў аб закрыцці з 1 сакавіка 2024 года яшчэ двух пунктаў пропуску «Катлоўка – Лаварышкі» і «Прывалка – Райгардас» і абмежаванні пасажырскіх зносін з'яўляецца выключна палітычна матываваным крокам, у тым ліку ў рамках электаральных кампаній, якія набіраюць абароты прыгразіла «жорсткай» рэакцыяй.

«Беларусь будзе вымушана жорстка адрэагаваць на гэтыя вельмі недружалюбныя дзеянні Вільнюса з улікам інтарэсаў сваіх грамадзян і, наколькі гэта магчыма, жыхароў суседніх краін», – заявілі ў ведамстве. Якія менавіта будуць прыняты меры – не паведамляецца.

Лукашысты заклікалі Літву адмовіцца «ад практыкі дэзінфармацыі ўласнага насельніцтва, парушэння правоў на свабоду перамяшчэння і гандлю ва ўгоду сваім палітычным амбіцыям».

Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што Літва з 1 сакавіка 2024 года закрывае яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю – КПП «Лаварышкес» (сумежны – «Катлоўка») і «Райгардас» («Прывалка»).

Беларуска-літоўскую мяжу можна будзе перасекчы толькі праз два астатнія пункты пропуску – «Мядзінінкай» і «Шальчынінкай». Аднак для гэтых КПП таксама будуць уведзены больш жорсткія патрабаванні ў кантрольна-прапускной сістэме, уключаючы забарону на перасячэнне граніцы для пешаходаў і веласіпедыстаў. Акрамя таго, будзе абмежавана пасадка і высадка пасажыраў у чыгуначным пункце пропуску «Кена».

Крыніца: «Зеркало»