Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь абвяшчае аб сумесных манеўрах з Расіяй

22.02.2024 15:37
Сумесныя з Расіяй ваенныя вучэнні пройдуць на тэрыторыі Беларусі ў 2025 годзе.
Аўдыё

Бліжэйшыя вучэнні рэгіянальнай групоўкі войск Беларусі і Расіі пройдуць у 2025 годзе на беларускай тэрыторыі. Пра гэта паведаміў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін у інтэрв'ю расійскаму дзяржтэлеканалу.

Сумесныя вучэнні Расіі і Беларусі праводзяцца раз на два гады ў адпаведнасці з рашэннем Пуціна і Лукашэнкі ў 2009 годзе. Раней паведамлялася, што запланаваныя на 2023 год вучэнні «Захад»на тэрыторыі Беларусі былі адмененыя.

Хрэнін расказаў пра 110-тысячную «ударную групоўку» украінцаў на мяжы з РБ і прыгразіўся збіваць самалёты НАТА.

«Калі гэта сапраўды пачне ператварацца ў стварэнне больш магутных груповак або яшчэ чагосьці, будзе рэакцыя ў адказ з нашага боку».

Крыніца: Наша Ніва