Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў напярэдадні лукашэнкаўскіх выбараў

22.02.2024 17:21
Лідар дэмакратычных сіл заклікала правесці гэты дзень «з карысцю для сябе, а не для рэжыму!»
Ілюстрацыйны здымакScreenshot w Youtube/https://t.me/tsikhanouskaya

25 лютага – так званы «Адзіны дзень галасавання», абвешчаны ў Беларусі. Але гэтая палітычная кампанія – фарс. У бюлетэнях няма тых, хто прапануе рэальныя змены: рэжым дапусціў да галасавання толькі зручных яму марыянетак.

Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала відэа, дзе расказала і паказала, як беларусы могуць правесці гэты дзень з карысцю для сябе – замест удзелу ў падмане.