За перадачу фота і відэа расійскай ваеннай тэхнікі ў СМІ асуджаныя не меней за 37 асобаў, за намер ваяваць на баку Украіны асуджаныя 15 чалавек, паведамляе ПЦ «Вясна».
Не меней за 38 асобаў зазналі пераслед за публічнае асуджэнне расійскай агрэсіі і праяву салідарнасці з Украінай, 14 асобаў асудзілі за данаты беларускім добраахвотнікам.
У Беларусі да гэтага часу пераследуюць за адкрытую падтрымку Украіны і падвяргаюць адміністрацыйнаму арышту. Агулам за праяву антываеннай пазіцыі затрымлівалі не меней за 1671 беларуса і беларуску. З іх 94 былі асуджаныя паводле крымінальных справаў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў.
ав/Вясна