Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Трэнер Майсевіч дыскваліфікаваны на пяць гадоў за парушэнне правоў Крысціны Ціманоўскай

28.02.2024 16:02
Сярод 1 400 палітычных зняволеных у турмаў рэжыму Лукашэнкі знаходзіцца каля 30 беларускіх спартсменаў, нагадаў Павел Латушка.
 .
Ілюстрацыйны здымак.фота: Pixabay.com/Anncapictures

Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый на 5 гадоў дыскваліфікавала беларускага трэнера Юрыя Майсевіча за парушэнне правоў беларускай бягухі Крысціны Ціманоўскай на Алімпіядзе ў Токіа ў 2020 годзе, паведамляе reform.by.

Справа аб парушэнні этыкі з 2021 года разглядалася ў незалежнай арганізацыі па барацьбе з допінгам у лёгкай атлетыцы Athletics Integrity Unit і Дысцыплінарным судзе Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Яе суправаджалі юрысты Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Суд устанавіў, што Майсевіч парушыў стандарты паводзін, прымушаючы Крысціну Ціманоўскую пакінуць Алімпійскія гульні ў Токіа, а яго дзеянні былі «яўнай абразай годнасці спартсмена і злоўжываннем (…) уладай».

Старшыня Athletics Integrity Unit Дэвід Хаўман адзначыў: «Гэтае рашэнне ўяўляе сабой значны поспех для правоў спартсменаў у лёгкай атлетыцы і з'яўляецца ясным сігналам таго, што арганізацыя зробіць усё магчымае для абароны гэтых правоў і асноўных каштоўнасцяў спорту«.

«Напярэдадні Алімпійскіх гульняў 2024 у Парыжы я хацеў бы яшчэ раз звярнуць увагу міжнароднай спартыўнай грамадскасці на масавыя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, на тое, што сярод 1 400 палітычных зняволеных у турмаў рэжыму Лукашэнкі знаходзіцца каля 30 беларускіх спартсменаў і спартыўных спецыялістаў, якія пастаянна падвяргаюцца катаванням. У такіх умовах лічу недапушчальным удзел рэжымных спартоўцаў у Алімпіядзе 2024», – пракаментараваў кіраўнік НАУ Павел Латушка.

аз