Беларуская Служба

Бацьку траіх дзяцей асудзілі да года калоніі за каментары ў сацсетках

29.02.2024 14:57
. Сілавікі абвінавацілі Шчарбіна ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 года, якія адбываліся на БМЗ.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Гомельскі абласны суд вынес прысуд былому супрацоўніка жлобінскага завода БМЗ Дзмітрыю Шчарбіну, абвінаваціўшы яго ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 КК. Справу разглядаў суддзя Вадзім Бабыроў.

29-гадовага Дзмітрыя жорстка затрымалі амапаўцы ў кастрычніку 2023 года. Сілавікі абвінавацілі Шчарбіна ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 года, якія адбываліся на БМЗ.

Пры гэтым паведамлялася, што Дзмітрыя не будуць працягваць пераследаваць, бо «пасля адкрытай гутаркі з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і дакладнай ацэнкі сваіх дзеянняў ён можа спакойна жыць і працаваць. Так што міліцыя выкарыстоўвае не толькі сілавыя метады, але і размовы па душах. Палку ніхто не перагінае».

ав/Вясна